wd wp Пошук:

Баштай

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Баштай (ням.: Bastei — бастыён) — фармацыя з пясчаных скал з назіральнай пляцоўкай у Саксонскай Швейцарыі на правым беразе ракі Эльба паміж курортам Ратэн і горадам Велен. Вышыня 305 м над узроўнем мора, скалы ўзвышаюцца над Эльбай на вышыню 194 метра. Баштай уваходзіць у лік самых наведвальных турыстычных славутасцей Саксонскай Швейцарыі. Частка прыроднага парка, які ўключае як Саксонскую Швейцарыю, так і Багемскую Швейцарыю (у Чэшскай Рэспубліцы). Папулярнае месца для скалалажання.

Гісторыя

Сама назва паходзіць ад замка Найратан, які стаіць на скале нібы бастыён. Але сама назва «Баштай» узгадваецца ўпершыню толькі ў 1592 годзе ў рамках геадэзічнай экспедыцыі ў Саксоніі. Гэтыя скалы наведвалі шмат выбітных людзей. Мастак Каспар Давід Фрыдрых пасля наведвання гэтых месцаў напісаў вядомую карціну Felsenschlucht.

З павелічэннем колькасці турыстаў у 1812 годзе з’явіліся дзве гандлёвыя крамы. Праз два гады на назіральнай пляцоўцы ўзвялі ахоўныя парэнчы. У 1826 хату для хованкі ад непагадзі наверсе скалы перабудавалі пад рэстаран. Пад назвай Basteibrücke з’явіўся драўляны мост, які звязвае Баштай са скаламі Steinschleuder і Neurathener Felsentor. У 1851 годзе драўляны мост быў заменены мастом з пяшчаніку. Ён мае даўжыню 76,5 м і перакрывае сваімі 7 дугамі глыбокую (40 м) цясніну з назвай Mardertelle.

Аляксандр Скрабін падчас сваіх гастроляў па Германіі двойчы наведаў Баштай. Пад уражаннем гэтых наведванняў ім была напісана аднайменная прэлюдыя.

Мост

Баштай знакаміты сваім мастом (ням.: Basteibrücke), якому ўжо больш за 200 гадоў. Першапачаткова быў пабудаваны з дрэва ў 1824 годзе. У 1851 ён быў заменены сучасным мастом з пяшчаніку. Мост — гістарычная славутасць, архітэктурны помнік.

Гістарычны музей

Скульптуры выстаўлены для агляду ў музеях, якiя акружаюць Бельведэрскі палац: Музей Пія-Клімента, Музей К’ярамонці, Этрускі і Егіпецкі музеі.

Музеі скульптур

У 1973 годзе быў адкрыты Гістарычны музей. У яго калекцыі сабраны транспартныя сродкі, прадметы ўжытку, фатаграфіі, дакументы і іншыя экспанаты, якія ілюструюць доўгачасную гісторыю Ватыкана і рымскіх папаў.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Геаграфія Саксоніі
Катэгорыя·Вяршыні вышынёй да 1000 метраў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра горныя вяршыні з няправільнымі лікавымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Горныя вяршыні паводле алфавіта
Катэгорыя·Эльбскія Пясчанікавыя горы
Катэгорыя·Горы Германіі