Бачэ́шніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Юрацішкаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Бачэшнікі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Лаздунскага сельсавета[1].