wd wp Пошук:

Бацыдыя

Бацы́дыя (Bacidia) — род лішайнікаў сямейства рамалінавых.

Апісанне

Слаявіна ў выглядзе скарынкі, прымацаванай гіфамі да субстрату. Пладовыя целы сядзячыя ці пагружаныя ў слаявіну. Сумкі авальнападоўжаныя з 8 спорамі.

Арэал і экалогія

На Беларусі найбольш пашыраныя бацыдыя белаватая (Bacidia phacodes), бацыдыя шарападобная (Bacidia spaeroides), бацыдыя Негелі (Bacidia naegelii). Растуць на кары дрэў, камяністых субстратах, гнілой драўніне. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вясной.

Значэнне

Індыкатарныя расліны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рамалінавыя
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Роды грыбоў