Баха́ні[1] (трансліт.: Bachani, руск.: Бохани) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Цяхцінскага сельсавета.
Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Машчаніцкага сельсавета[2], да 15 студзеня 1965 года — у склад Запольскага сельсавета[3].
Каля вёскі працякае рака Малуша[4].