wd wp Пошук:

Батчынскі сельсавет

Ба́тчынскі сельсавет (руск.: Батчинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Батчы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 4 верасня 1972 года ў склад сельсавета з Пецькаўскага сельсавета пералічаны пасёлак Фруктовы[1].

Батчынскаму сельсавету адміністрацыйна падпарадкавана 12 населеных пунктаў: аграгарадок Батчы, вёскі Агароднікі, Андронава, Батчы, Гуцкі, Літвінкі, Мазічы, Мельнікі, Паляцічы, Чаравачыцы, Шыповічы ды два пасёлкі — Птушкафабрыка і Фруктовы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3003 чалавекі[2], з іх 88,3 % — беларусы, 6,3 % — украінцы, 4,4 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Батчынскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе