wd wp Пошук:

Батумскі дзяржаўны мастацка-педагагічны ўніверсітэт

Батумскі дзяржаўны мастацка-педагагічны ўніверсітэт (груз. ბათუმის ხელოვნების სასწავლო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Батумі.

Гісторыя

Гісторыя вышэйшай мастацкай навучальнай установы ў Батумі бярэ свой пачатак з 1990-х гадоў. 29 верасня 1995 года рашэннем урада Грузіі ў Батумі быў заснаваны дзяржаўны інстытут мастацтваў. На працягу некалькіх гадоў мастацкі інстытут стаў вядучым мастацкім адукацыйным цэнтрам Аджарыі. У мастацкім інстытуце было 3 факультэта і 9 кафедраў. У 1996 годзе пры мастацкім інстытуце была адкрыта балетная студыя для двух узроставых груп. У 1999 годзе балетная студыя была аддзеленая ад мастацкага інстытута як балетная школа-вучылішча. У 1998 годзе на базе факультэта музычных дысцыплін інстытута мастацтваў была адкрыта Батумская дзяржаўная кансерваторыя імя Закарыі Паліяшвілі.

Згодна з пастановай урада Грузіі аб рэарганізацыі вышэйшых навучальных устаноў, мастацкіх і некаторых навукова-даследчых устаноў на адміністрацыйнай тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Аджарыя, Батумскі дзяржаўны інстытут мастацтваў і Батумская дзяржаўная кансерваторыя былі аб’яднаны з нядаўна створаным Універсітэтам імя Шота Руставелі ў Батумскі дзяржаўны мастацка-педагагічны ўніверсітэт.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Універсітэты Грузіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта