wd wp Пошук:

Бас Дост

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Бас Дост (нідэрл.: Bas Dost; нар. 31 мая 1989, Дэвентэр, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, нападнік клуба «Утрэхт». Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2015—2018).

Клубная кар’ера

Бас дэбютаваў у прафесійным футболе ў 2007 годзе ў камандзе «Эмен», аднак у 2008 годзе перайшоў у клуб Эрэдывізіі «Хераклес». Гэтае пагадненне абышлося для клуба з Алмела ў 300 тысяч еўра. Дзякуючы добраму сезона ў новай каманды з’явіліся чутка пра пераход іграка ў амстэрдамскі «Аякс», аднак 18 мая 2010 года Дост стаў футбалістам «Херэнвена».

У новым клубе Бас працягваў паказваць добрую гульню, а 10 снежня 2011 года нават забіў усе 5 галоў у браму клуба «Эксельсіёр» (0:5). 1 чэрвеня 2012 года стала вядома пра пераход іграка ў нямецкі «Вольфсбург». У дэбютнай гульні 25 жніўня 2012 года супраць «Штутгарта» Бас адразу адзначыўся голам. 14 лютага 2015 года Дост адзначыўся чатыры разы ў звышвыніковай гульні супраць «Баера», якая скончылася перамогай «Вольфсбурга» з лікам 4:5[3].

У жніўні 2016 года перайшоў у лісабонскі «Спортынг»[4]. У маі 2018 года пацярпеў пры нападзенні на каманду фанатаў, і ў чэрвені разам з шэрагам іншых ігракоў у аднабаковым парадку разарваў кантракт са «Спортынгам»[5]. Аднак, пасля звальнення прэзідэнта клуба Бруну ды Карвалью ў ліпені 2018 года вярнуўся ў партугальскі клуб[6].

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Германію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з франкфурцкім «Айнтрахтам»[7]. У снежні 2020 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе нападніка ў бельгійскі «Бругэ»[8]. Пакінуў «Бругэ» па закачнэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.

У ліпені 2022 года далучыўся да «Утрэхта».

Міжнародная кар’ера

28 сакавіка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Нідэрландаў у адборачным матчы Еўра-2016 супраць Турцыі (1:1).

У красавіку 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай з-за адсутнасці поспехаў (Нідэрланды не прайшлі ў фінальныя часткі чэмпіянату Еўропы 2016 і чэмпіянату свету 2018).

Дасягненні

«Вольфсбург»:

«Спортынг»:

«Бругэ»:

Зноскі

  1. Bas Dost // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bas Dost // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Wolfsburg win thriller at Bayer Leverkusen thanks to Bas Dost’s four-goal haul. The Guardian
  4. Дост перешел из «Вольфсбурга» в лиссабонский «Спортинг». by.tribuna.com
  5. Дост, Карвалью, Фернандеш и Мартинш расторгли контракты со «Спортингом». by.tribuna.com
  6. «Спортинг» подтвердил возвращение Доста. by.tribuna.com
  7. «Айнтрахт» подписал Баса Доста. Он забил 76 голов за 3 сезона в чемпионате Португалии. by.tribuna.com
  8. Бас Дост перешел из “Айнтрахта” в “Брюгге”. football.by
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Бругэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Эмен
Катэгорыя·Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Херэнвен
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсбург
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Айнтрахт Франкфурт
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэвентэры
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Лісабон
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Утрэхт
Катэгорыя·Футбалісты Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Хераклес Алмела
Катэгорыя·Асобы