wd wp Пошук:

Басітхан ібн Західхан Шашы

Басітхан ібн Західхан Шашы (1878, махаля(руск.) бел. Себзар(узб.) бел., Ташкент — 22 мая 1959) — узбекскі вучоны-энцыклапедыст, лекар, мастак, перакладчык, выдавец і паэт[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лекара, з сямігадовага ўзросту бацька выхоўваў Басітхана ў духу павагі да медыцыны. Будучы навуковец атрымаў адукацыю ў Ташкенцкім медрэсэ Кукельдаш(руск.) бел., затым пераехаў у Бухару, дзе вучыўся ў медрэсэ Міры Араб[1].

Навуковая дзейнасць и творчасць

Басітхан перакладаў кнігі на арабскай і персідскай мовах, прысвечаныя розным галінам навукі. У 1942 годзе ён ажыццявіў першы пераклад на ўзбекскую мову фундаментальнай працы Абу Алі ібн Сіны «Канон медычнай навукі(руск.) бел.» і напісаў каментары да яго. Дадзены каментаваны пераклад, вядомы пад назвай «Пашыраны канон» («Канун ал-мабсут») быў выдадзены ў 2003—2004 гадах у Ташкенце. Выданне было сустрэта з вялікай цікавасцю з боку лекараў і даследчыкаў[1].

У 1950 годзе па даручэнні кіраўніцтва Акадэміі навук Узбекістана(руск.) бел. Шашы стварыў два творы па медыцыне («Карысныя якасці лекаў і ежы» і «Назва лекаў і хвароб»), якія сталі падручнікамі для студэнтаў вышэйшых медыцынскіх навучальных устаноў[1].

Ён стварыў таксама такія працы як «Энцыклапедычны слоўнік па медыцыне», «Кніга аб некаторых функцыях геаметрыі», «Уводзіны ў навуку аб падзеле спадчыны», «Карысныя парады мусульманам», «Крыніца асветы», «Злодзей і суддзя», «Ісціны сакрэтаў», «Свяцільня прамянёў», «Значэнне імёнаў»[1].

Басітхан ібн Західхан Шашы пакінуў значны след у гісторыі культуры народаў Цэнтральнай Азіі. Працы вучонага з’яўляюцца важнай крыніцай для даследчыкаў, якія цікавяцца спадчынай ібн Сіны, якія прыязджаюць у Ташкент з усяго свету для вывучэння яго прац[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Баситхан ибн Захидхан Шаши (1878—1959) — первый переводчик на узбекский трудов ибн Сины(недаступная спасылка) (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Мастакі Узбекістана
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Узбекскамоўныя паэты
Катэгорыя·Выдаўцы Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Энцыклапедысты
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Паэты Узбекістана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі з арабскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенце
Катэгорыя·Медыкі Узбекістана
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі на ўзбекскую мову
Катэгорыя·Перакладчыкі Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Перакладчыкі з персідскай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў