wd wp Пошук:

Басціла Шэн

Басцiла Шэн — малады джэдай, якая перамагла Дарта Рэвана і пасля звярнула яго на бок свету (паводле кнігі «Дарт Бэйн: Шлях разбурэння»). Персанаж камп’ютарнай гульні Star Wars: Knights of the Old Republic.

Мела ўнікальную здольнасць да Моцу — баявая медытацыя, з дапамогай якой яна магла вырашаць зыход буйнамаштабных змаганняў, каардынуючы дзеянні флатоў Рэспублікі і ўсяляючы ў суперніка няўпэўненасць. Тым самым павялічвалася эфектыўнасць дзеянняў яе саюзнікаў, а ў ворагаў, наадварот, паніжалася. У гульні гэтым навыкам валодае толькі Басцiла, яго нельга выкарыстоўваць напроста і ён з’яўляецца хутчэй каталізатарам сюжэту. Гэта тлумачыцца тым, што для баявой медытацыі патрабуецца поўная засяроджанасць і таму яна бескарысная пасярод бітвы.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Літаратурныя персанажы
Катэгорыя·Star Wars
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0