wd wp Пошук:

Басценавіцкі майстар

Басценавіцкі майстар — умоўнае імя іканапісца, які стварыў у XVII стагоддзі некалькі абразоў для ўніяцкай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Творчасць

У абразах «Аўрамій i Меркурый Смаленскія», «Цалаванне Іаакіма і Ганны» і «Пакланенне вешчуноў» ідэнтычныя асновы, грунты, пігменты і прапорцыі дошак. Таксама яны блізкія па кампазіцыі, манеры пісьма і тэхніцы выканання арнаментаў, што дае падставу лічыць усе тры помнікі працай аднаго майстра. Датаванне гэтых абразоў грунтуецца на супастаўленні архітэктурнага ансамбля, адлюстраванага на адным з іх, з відам Смаленска 1710—1721 гадоў на абразе ў Смаленскім Успенскім саборы «Прападобны Аўраамій і Святы Меркурый — Смаленскія цудатворцы». Напрыклад, на абразы з Басценавічаў адсутнічае Гарадзецкая вежа, узарваная ў 1722 годзе па неасцярожнасці кананіра. Дняпроўская вежа адлюстравана да яе першай рэканструкцыі ў 1728 годзе. Такім чынам, архітэктурны выгляд горада і сам абраз можна аднесці да часу пасля 1722 і да 1728 года[1].

Абраз «Грамніцы (Стрэчанне)», вядомы яшчэ па публікацыях 1926 года, які да пачатку Другой сусветнай вайны захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галярэі БССР, з’яўляецца тыповым прыкладам мастацтва Магілёўшчыны 1720—30 гадоў. У ім працягнуты пошукі іканапісца ў перадачы чалавечых пачуццяў і настрою. З вялікім майстэрствам перададзены характары і тыпы персанажаў, што асабліва выразна адлюстравана ў вобразе Святой Ганны, якая павярнулася да Дзевы Марыі[1].

У творах майстра з Басценавічаў традыцыі беларускага жывапісу XVI стагоддзя спалучаюцца з дасягненнямі мастацтва XVIII стагоддзя. У старыя кампазіцыйныя схемы, пачэрпнутыя са старажытнарускага і заходнееўрапейскага рэнесанснага мастацтва, ён укладае новы змест, больш уласцівы свецкаму жывапісу, чым іканапісу, пры гэтым упрыгожваючы фон ляпным арнаментам барочнага характару, які сустракаецца ў беларускім жывапісе XV—XVI стагоддзяў[1].

Вядомыя творы

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 3 Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. Мн., 1998. С. 13-15, 67-71.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Іканапісцы Беларусі
Катэгорыя·Басценавічы
Катэгорыя·Постаці Мсціслаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі XVII стагоддзя