wd wp Пошук:

Баснійскі крызіс

Франц Іосіф і Фердынанд адбіраюць турэцкія землі ў бездапаможнага султана, вокладка Le Petit Journal 18 кастрычніка 1908

Баснійскі крызіс — міжнародны канфлікт, які быў выкліканы анексіяй Босніі і Герцагавіны Аўстра-Венгрыяй у кастрычніку 1908 года. Гэта дыпламатычнае сутыкненне распаліла і без таго напружаныя адносіны Вялікіх дзяржаў і на працягу першых тыдняў 1909 года пагражала выліцца ў вялікую еўрапейскую вайну. Нягледзячы на бачны поспех аўстрыйскай дыпламатыі, анексія новых тэрыторый пад націскам нямецкай верхавіны Аўстрыі ў канчатковым выніку апынулася піравай перамогай. Нацыянальныя, рэлігійныя і моўныя супярэчнасці ў Аўстра-Венгрыі дасягнулі крытычнага пункта, што прывяло да распаду краіны ў 1918, усяго праз дзесяць гадоў пасля анексіі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Канфлікты 1908 года
Катэгорыя·Першая сусветная вайна
Катэгорыя·Гісторыя Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Канфлікты 1909 года
Катэгорыя·Палітычныя крызісы