wd wp Пошук:

Баскская нацыяналістычная партыя

Баскская нацыяналістычная партыя (баскск.: Euzko Alderdi Jeltzalea, ісп.: Partido Nacionalista Vasco — EAJ-PNV) — палітычная партыя, якая дзейнічае пераважна ў Іспаніі, прасоўвае ідэалогію баскскага нацыяналізму і ідэю стварэння незалежнай альбо аўтаномнай дзяржавы баскаў. Партыя дзейнічае і на тэрыторыі Францыі, але не гуляе там прыкметнай ролі. Мае прадстаўніцтва ў Венесуэле, Аргенціне, Мексіцы, Уругваі, Чылі, ЗША і іншых краінах з прыкметнай басконскай дыяспарай.

Партыя была заснавана ў падполлі 31 ліпеня 1895 года ідэолагам баскскага нацыяналізму Сабіна Аранай; стала першай палітычнай арганізацыяй, якая выступала за нацыянальнае вызваленне баскаў. Падчас існавання Другой Іспанскай Рэспублікі ў 1936Краіна Баскаў атрымала аўтаномію, з-за чаго многія члены БНП змагаліся ў грамадзянскай вайне на баку Народнага фронту. Пры Франсіска Франка партыя знаходзілася пад забаронай, а яе лідары ў асноўным знаходзіліся ў эміграцыі, і ў падполлі з’явіліся новыя баскскія нацыяналістычныя арганізацыі, у тым ліку тыя, што выступалі пад лозунгамі ўзброенай барацьбы (як, напрыклад, ЭТА). Пасля падзення рэжыму Франка і аднаўлення аўтаноміі Краіны Баскаў узніклі новыя палітычныя арганізацыі, такія як Батасуна, «Баскская Салідарнасць» і іншыя. У выніку размежавання паміж новымі партыямі і БНП (Батасуна і «Баскская салідарнасць» занялі больш левую пазіцыю ў параўнанні з БНП), партыя стала імкнуцца да хрысціянскай дэмакратыі. У цяперашні час прэзідэнтам партыі з’яўляецца Іньіга Уркулью, а нефармальным лідарам — Хуан Хасэ Ібарэчэ.

На мясцовых выбарах 1 сакавіка 2009 года партыя атрымала 30 дэпутацкіх мандатаў у 75-мясцовым парламенце Краіны Баскаў, што, аднак, упершыню за доўгі час не дазволіла ёй сфармаваць кіруючую кааліцыю ў аўтаноміі[2]. Таксама партыя была прадстаўлена 6 месцамі ў 350-мясцовай ніжняй палаце іспанскага парламента і 4 месцамі ў 264-мясцовым Сенаце. На выбарах у Еўрапарламент 2009 года БНП уваходзіла ў склад перадвыбарнай «Кааліцыі за Еўропу», звязанай з парламенцкай групай Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу (ALDE). У кааліцыю ўвайшло некалькі партый нацыянальных меншасцяў Іспаніі, і перш за ўсё, баскаў і каталонцаў. Кааліцыя атрымала два месцы ў Еўрапарламенце, адно з якіх заняла Ісаскун Більбаа Барандзіка ад БНП[3].

Зноскі

  1. https://abp.bzh/lancement-de-pays-unis-la-nouvelle-federation-regi-54246
  2. kommersant.ru: Баски встали на социалистический путь
  3. Your MEPs: Izaskun BILBAO BARANDICA (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нацыяналістычныя партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Арганізацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі
Катэгорыя·Хрысціянска-дэмакратычныя партыі
Катэгорыя·Правацэнтрысцкія партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1895 годзе