wd wp Пошук:

Барыс Яфімавіч Кабішчар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кабішчар. Барыс Яфімавіч Кабішчар (сапр. Борух Хаймавіч Кабішчар, 21 ліпеня 1906, Віцебск — 11 жніўня 1959, Мінск) — беларускі дзеяч цыркавога мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956). Зрабіў значны ўклад у развіццё цыркавога мастацтва Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 ліпеня 1906 года ў Віцебску.

Дырэктар цыркаў: Віцебскага (1931—1933), Мінскага, Віцебскага, Магілёўскага, Гомельскага, Бабруйскага (1933—1941), Омскага(руск.) бел., Новасібірскага(руск.) бел., Цюменскага(руск.) бел., Свярдлоўскага(руск.) бел. (1941—1947), Мінскага (1947—1959). У 1937—1940 гадах адначасова дырэктар Гарадскога тэатра ў Віцебску.

Памёр 11 жніўня 1959 года ў Мінску ў глядацкай зале новага будынка мінскага цырка падчас рэпетыцыі першага сезону. У памяць аб ім артысты аб’явілі двухтыднёвую жалобу, а па яе заканчэнні закрылі сезон. Новы пачаўся толькі ў верасні таго ж года[1][2].

Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Сям’я

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Борис Кабищер (руск.)
  2. История. Послевоенный и советский период (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны цырк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня