wd wp Пошук:

Барыс Георгіевіч Кузняцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузняцоў.

Барыс Георгіевіч Кузняцоў (руск.: Бори́с Гео́ргиевич Кузнецо́в; 23 лютага 1947, Астрахань, РСФСР, СССР — 2 мая 2006, Астрахань) — савецкі баксёр, алімпійскі чэмпіён 1972 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1974 года, чэмпіён СССР (1972, 1974). Заслужаны майстар спорту СССР (1972). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Барыс Кузняцоў нарадзіўся 23 лютага 1947 года ў Астрахані. Займацца боксам пачаў у 1958 годзе. Выступаў за «Працоўныя рэзервы» (Астрахань). У 1971 годзе скончыў Астраханскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Пасля заканчэння спартовай кар’еры стварыў у г. Астрахані дзіцячую школу па боксе.

Памёр у Астрахані 2 мая 2006 года на 60-м годзе жыцця.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астрахані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Астрахані
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»