wd wp Пошук:

Барыс Вальеха

Бары́с Валье́ха[2] (англ.: Boris Vallejo; нарадзіўся 8 студзеня 1941[3] ў Ліме, Перу) — амерыканскі мастак перуанскага паходжання.

Маляваць пачаў у трынаццацігадовым узросце. Па заканчэнні Нацыянальнай школы мастацтваў эміграваў у Злучаныя Штаты (1964).

Пераважна працуе ў жанрах фэнтэзі і эротыкі. Аб’ектамі яго карцін з’яўляюцца паганскія багі, монстры і ўзброеныя варвары абодвух палоў.

З першай жонкай Дорыс мелі двух дзяцей. Сын Дарыян працуе мастаком-партрэтыстам. Дачка Мая — прафесыйны фатограф. Са сваёй цяперашняй жонкай і мадэллю Джулі Бэл мае двух прыёмных сыноў: Энтані і Дэвіда Палумбаў, якія таксама займаюцца выяўленчым мастацтвам.

У цяперашні час пражывае ў Алентаўне (штат Пенсільванія).

Крыніцы і заўвагі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11883150X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Паводле правілаў іспанскай мовы. Распаўсюджаны таксама «англійскамоўны» варыянт Валеджа.
  3. «Comics Buyer’s Guide» №1650; люты 2009; с. 107

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі-фантасты
Катэгорыя·Мастакі Перу
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Мастакі ЗША
Катэгорыя·Натуршчыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліме
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта