У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ягораў.
Барыс Барысавіч Ягораў (26 лістапада 1937, Масква — 19 верасня 1994) — савецкі касманаўт. Герой Савецкага Саюза (1964). Доктар медыцынскіх навук (1979), прафесар (1984). Палкоўнік медыцынскай службы.
Скончыў 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут (1961). З 1964 года ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. 12-13.10.1964 з У. М. Камаровым і К. П. Феакціставым здзейсніў палёт на першым у свеце шматмесным касмічным караблі «Узыход» (як урач). У космасе правёў 1 суткі. Залаты медаль імя К. Э. Цыялкоўскага АН СССР. Залаты медаль «Космас».