wd wp Пошук:

Барыс Барысавіч Акімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Акімаў.

Барыс Барысавіч Акімаў (руск.: Бори́с Бори́сович Аки́мов; нар. 25 чэрвеня 1946, Вена, Аўстрыя) — савецкі і расійскі артыст балета, харэограф, балетны педагог, кінаакцёр, кампазітар. Народны артыст СССР (1989), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) і прэміі Ленінскага камсамола (1978).

Біяграфія

Нарадзіўся 25 чэрвеня 1946 года ў Вене (Аўстрыя). У 1965 годзе скончыў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (цяпер Маскоўская дзяржаўная акадэмія харэаграфіі; педагогі Сергіеўская, М. Э. Ліепа), у 1978 — аддзяленне педагогаў-балетмайстраў ГІТІСа ім. А. Луначарскага (цяпер Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва — ГІТІС) .

У 1965—1989 гадах — саліст балета Вялікага тэатра, удасканальваўся пад кіраўніцтвам А. М. Ермалаева.

З 1989 года — педагог-балетмайстар Вялікага тэатра.

Працаваў па кантрактах педагогам-балетмайстрам у тэатрах «Ковент Гардэн» (Лондан), «Ла Скала» (Мілан), трупе «Асамі Макі — балет» (Токіо), Венскай дзяржаўнай оперы, Гамбургскай дзяржаўнай оперы, Баварскай дзяржаўнай оперы (Мюнхен), Дацкім каралеўскім балеце (Капенгаген), Парыжскай нацыянальнай оперы, Марыінскім тэатры (Санкт-Пецярбург), балетаў Базеля (Швейцарыя), Нацыянальным балеце Нідэрландаў (Амстэрдам), Лонданскай каралеўскай балетнай школе.

У 2000—2003 гадах — мастацкі кіраўнік балетнай трупы Вялікага тэатра.

У 1980—1988 гадах выкладаў на кафедры харэаграфіі ГІТІСа. У 2001—2005 гадах — прафесар кафедры мужчынскага класічнага і дуэтна-класічнага танца Маскоўскай акадэміі харэаграфіі, у 2001—2002 гадах — выконваючы абавязкі рэктара акадэміі, у 2002—2005 гадах — мастацкі кіраўнік акадэміі.

У 2013 годзе — старшыня Мастацкага савета балетнай трупы Вялікага тэатра, у цяперашні час — намеснік старшыні.

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Харэографы XX стагоддзя
Катэгорыя·Артысты балета Расіі
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Балетныя педагогі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі ДІТМа
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Харэографы СССР
Катэгорыя·Балетныя педагогі Расіі
Катэгорыя·Харэографы Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Балетныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Балетмайстры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выкладчыкі ДІТМа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Балетмайстры Расіі
Катэгорыя·Балетмайстры XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Балетмайстры СССР
Катэгорыя·Кампазітары Расіі
Катэгорыя·Артысты балета СССР
Катэгорыя·Балетныя педагогі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца
Катэгорыя·Харэографы XXI стагоддзя