wd wp Пошук:

Барыс Андрэевіч Кожыхаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кожыхаў. Барыс Андрэевіч Кожыхаў (7 ліпеня 1932, Свярдлоўск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. З 1956 па 1970 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам ва Уральскім філіяле Іпрамашпрама ў Златавусце. З 1970 года — галоўны архітэктар аддзела ў Саюзмашпраекце, аб’яднанні БелОМА, будаўнічага аддзела ў Белдзіпрабіясінтэзе, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Аўтарампрампраекце ў Мінску.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Ім быў запраектаваны комплекс будынкаў НДІ ў Іжэўску (1965), шэраг вытворчых карпусоў (1970), заводакіраўніцтва машынабудаўнічага завода (1971), Дом Саветаў (1973) у Златавусце.

Асноўныя працы ў Беларусі (у аўтарскім калектыве): завод бялкова-вітамінавых канцэнтратаў у Наваполацку (1975), станцыя аўтатэхабслугоўвання з адміністрацыйна-бытавым блокам па вул. Купрыянава ў Мінску (1980), вытворчыя будынкі, станцыі аўтатэхабслугоўвання і іншыя прамысловыя аб’екты Мінаўтапрама СССР у розных гарадах краіны.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1969).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Прамысловыя архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Златавуста
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выпускнікі УДТУ
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары Іжэўска
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Екацярынбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Наваполацка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў