У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юрцін. Барыс Алегавіч Ю́рцін (н. 29 лістапада 1932, г. Чыта) — беларускі архітэктар.
Скончыў у 1958 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. У 1958—1963 гадах працаваў у інстытуце «Кузбасгарпраект» у Новакузнецку, у 1963—1971 гадах у Алма-Аце, у 1971—1973 гадах намеснік начальніка Галоўнага архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення ў Мінску, у 1973—1990 гадах начальнік майстэрні, галоўны архітэктар майстэрні, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект»[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Мінску[2].
Выканаў у аўтарскім калектыве праекты планіроўкі забудовы Ніжнеастроўскай плошчы ў Новакузнецку, мікрараёнаў № 1, 2 у г. Новаілійску, № 10, Сайрак, Кактэм у Алма-Аце[2].
Асноўныя работы: добраўпарадкаванне берагавой зоны р. Свіслач у раёне вул. Пуліхава (1976—1990), добраўпарадкаванне бульвара па вул. Ракасоўскага (1975—1977), спартыўны комплекс «Працоўныя рэзервы» (1980—1984), рэканструкцыя тэрыторыі стадыёна «Дынама» (1980), архітэктурна-мастацкае афармленне станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» (1984)[1], рэканструкцыя парку імя Чалюскінцаў (1986)[2], стварэнне архітэктурна-ландшафтных комплексаў усходніх раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (Дзяржаўная прэмія СССР 1989), рэканструкцыя ўчастка праспекта Ф. Скарыны (пл. Незалежнасці — Філімонава, 1984—1985), добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да гасцініцы «Беларусь» (1989, усіх кіраўнік аўт. калектыву)[1], Міхайлаўскага сквера і інш[1].
Узнагароджаны дыпломам і медалём СА СССР за Вілейска-Мінскую водную сістэму (1984). Дзяржаўная прэмія СССР за архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў Мінска (1989, у аўтарскім калектыве)[2].
У шлюбе з архітэктарам Верай Юрціной.
Барыс Алегавіч Юрцін у Вікіцытатніку |