wd wp Пошук:

Барыс Іванавіч Маркаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маркаў. Барыс Іванавіч Маркаў (1 ліпеня 1935, г. Магілёў — 4 лістапада 2020) — беларускі скульптар.

Біяграфія

У 1956—1962 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, яго настаўнікамі былі А. А. Бембель і А. К. Глебаў. З 1962 года ўдзельнічаў у выставах.

Да 1976 года быў сябрам Саюза мастакоў БССР, пазней уступіў у Маскоўскі саюз мастакоў.

Памёр 4 лістапада 2020 года пасля працяглай хваробы. Пахаваны 7 лістапада 2020 года ў вёсцы Дамашаны Смалявіцкага раёна.

Творчасць

Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы — кампазіцыя пра заваёўнікаў цаліны «Вясна ў поле» (1963); партрэты кінарэжысёра С. Эйзенштэйна, аператара кінастудыі «Беларусьфільм» Ю. Марухіна (знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі); помнік партызану І. Чуклаю са Случчыны (сумесна з архітэктарамі В. П. Занковічам і Л. М. Левіным), воінам Савецкай Арміі ў калгасе «Чырвоная змена» Мінскай вобласці (у суаўтарстве з Г. І. Мурамцава і архітэктарам В. Шаўчэнкам, 1965—1967); абеліск у гонар воінаў Савецкай Арміі і партызан на возеры Нарач (а сааўтарстве з Я. А. Печкіным і архітэктарам Ю. В. Шпітам) і інш.

Сям’я

У шлюбе з мастачкай Веранікай Рыгораўнай Віткоўскай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Пахаваныя ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня