wd wp Пошук:

Барыс Іванавіч Купчынаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Купчынаў. Барыс Іванавіч Купчынаў (нар. 19 чэрвеня 1935, Мінск — 23 чэрвеня 2009) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, трэння і зносу ў машынах. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1989). Заслужаны вынаходнік БССР[1].

Біяграфія

Скончыў Беларускі Інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1959). З 1964 года старшы навуковы супрацоўнік, галоўны інжынер, з 1971 года загадчык лабараторыі, з 1989 года загадчык аддзела, з 2007 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута механікі металапалімерных сістэм ім. В. А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Работы ў галіне трэння і зносу цвёрдых тэл, фізікі і механікі кампазіцыйных матэрыялаў на аснове палімераў, матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Заклаў навуковыя асновы кіравання фрыкцыйнымі характарыстыкамі матэрыялаў пры трэнні шляхам фарміравання ў зоне кантакту міжфазных слаёў вадкакрысталічнай структуры. Стварыў новы клас антыфрыкцыйных матэрыялаў накіраваным змяненнем структуры макрамалекул драўніны, распрацаваў канструктыўна-тэхналагічныя параметры іх вытворчасці, развівае навуковы напрамак, звязанае з вывучэннем трыбалогіі вадкіх крышталяў у тэхнічных і біялагічных вузлах трэння. Гэтыя вынікі ўносяць карэнныя змены ў існуючыя ўяўленні аб механізме трэння суставаў і вырашаюць фундаментальныя праблемы ў галіне трыбалогіі. На базе вывучэння механізму трэння суставаў былі створаны прынцыпова новыя метады і лекавыя прэпараты для лячэння артрытаў і артрозаў. Адзін з такіх прэпаратаў асвоены НВРУП «Дыялек» пад фірмовай назвай «Дыасінол». Стварыў імпартазамяшчальныя экалагічна чыстыя фрыкцыйныя матэрыялы і змазачных-астуджальныя вадкасці.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 270 вынаходстваў[2][3].

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР (1972) за распрацоўку тэарэтычных асноў стварэння кампазіцыйных матэрыялаў і канструкцый з палімераў і металапалімераў і ўкараненне іх у народную гаспадарку. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), медалём.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ(недаступная спасылка)
  2. Барыс Іванавіч КУПЧЫНАЎ
  3. Купчинов Борис Иванович

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня