wd wp Пошук:

Барымта

Барымта або баранта — у цюркскіх і мангольскіх народаў норма побытавага права, што дапускае гвалтоўнае вяртанне жывёлы, маёмасці і выкрадзенай дзяўчыны або іншых членаў роду. Ва ўмовах немагчымасці мірнага рашэння канфлікту і адмовы вінаватых вярнуць матэрыяльныя выдаткі пацярпеламу боку барымта выступала як своеасаблівая форма эканамічнай помсты. Мела месца папярэджанне пра барымту ў выглядзе нападу людзей, якія ўзбройваліся палкамі і нагайкамі (каб выключыць карымту). Паступова барымтай пачалі называць любыя набегі, якія ажыццяўляліся з мэтай згону жывёлы. Барымта была распаўсюджаная ў башкіраў, казахаў, калмыкаў і іншых.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Калмыкі
Катэгорыя·Башкіры
Катэгорыя·Злачынствы супраць уласнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Казахі