wd wp Пошук:

Банк Дабрабыт

Галоўны будынак.
г. Мінск, вуліца Камуністычная 49, памяшканне 1

Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Дабрабыт» (раней: Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Масква-Мінск») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Універсальны банк, з выяўленай спецыялізацыяй на рознічным крэдытаванні. Мае разгалінаваную рэгіянальную сетку, якая складаецца з галаўнога офіса, 5 рэгіянальных дырэкцыяў, 72 ЦБП і аперацыйных касаў, і прысутнічае ў шмат якіх гарадах Беларусі.

Акцыянеры

Гісторыя

Доўгія гады з’яўляўся даччыным банкам Банка Масквы. Працаваў на беларускім рынку з 2000 года ў якасці замежнага банка са 100 % замежным капіталам УП «Замежны банк „Масква-Мінск“» (на той момант Банк Масквы належаў ураду г. Масквы, Расія).

У кастрычніку 2007 года быў ператвораны ў ААТ «Банк Масква-Мінск»[1]. З 2014 года ўласнікам банка з’яўляецца Нацыянальны банк Беларусі.

У 2019 годзе перайменаваны ў Банк Дабрабыт. Пасля рэбрэндынгу банк стаў беларускамоўным як у назве, так і ў вялікай колькасці спраў[2].

У верасні 2020 года да дваццацігадовага юбілею з дня заснавання каля галаўнога офіса банка ў Мінску на вуліцы Камуністычнай з’явілася скульптура «Манета». Яна зроблена з бронзы, вышыня — 3 метра, вага — каля 2 тон[3].

Санкцыі

17 лютага 2022 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмежаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[4].

24 лютага 2022 года банк Дабрабыт быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[5].

У сакавіку 2022 года адключаны ад SWIFT[6].

Зноскі

  1. Информация о банке Банк Москва — Минск ОАО Архівавана 4 мая 2017.
  2. nashaniva.by
  3. На минской улице установили монету весом в 2 тонны (руск.)
  4. COUNCIL REGULATION (EU) 2022/212(англ.) . An official website of the European Union (17 лютага 2022). Праверана 22 лютага 2022.
  5. U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  6. Што за банкі адключаць ад SWIFT і да чаго рыхтавацца кліентам
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Банкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС