wd wp Пошук:

Банк БелВЭБ

Галоўны офіс Белзнешэканомбанка на Заслаўскай вуліцы (архітэктар Алег Вараб’ёў)

Адкрытае акцыянернае таварыства «Белзнешэканомбанк» (ААТ «Банк БелВЭБ») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. З’яўляецца даччыным банкам расійскага ўрадавага «Знешэканомбанка» ў Беларусі. 97,52 % у статутным фондзе ААТ належыць дзяржаўнай карпарацыі РФ «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)». Заснаваны ўрадам Беларусі ў 1991 годзе. Мае 24 філіялы, з якіх 6 у сталіцы, 5 у абласных цэнтрах, 13 у іншых гарадах, а таксама 3 цэнтры банкаўскіх паслуг. Сярод уласных даччыных прадпрыемстваў мае:

Статутны фонд на 12 студзеня 2010 года складаў 605 млрд рублёў. З 1994 года абслугоўвае аплатныя карткі MasterCard, з 1995 года — і карткі Visa[4].

Санкцыі ЗША

22 лютага 2022 года Банк БелВЭБ быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як даччыная арганізацыя расійскага банка ВЭБ. Санкцыі ЗША былі ўведзены супраць Расіі за прызнанне самаабвешчаных ДНР і ЛНР[5].

Зноскі

  1. https://www.belveb.by/about/requisites/
  2. 1 2 3 4 https://www.belveb.by/upload/iblock/4ce/4ce108af20f282796d22346b05572da3.pdf
  3. https://www.belveb.by/upload/iblock/42e/42e399b88f9bab90718b3e9eafec88b3.pdf
  4. Агульныя звесткі(англ.) . ААТ «Белзнешэканомбанк». Праверана 17 лютага 2011.
  5. U.S. Treasury Imposes Immediate Economic Costs in Response to Actions in the Donetsk and Luhansk Regions(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (22 лютага 2022). Праверана 23 лютага 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Банкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·1991 год у Беларусі