Адкрытае акцыянернае таварыства «Белзнешэканомбанк» (ААТ «Банк БелВЭБ») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. З’яўляецца даччыным банкам расійскага ўрадавага «Знешэканомбанка» ў Беларусі. 97,52 % у статутным фондзе ААТ належыць дзяржаўнай карпарацыі РФ «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)». Заснаваны ўрадам Беларусі ў 1991 годзе. Мае 24 філіялы, з якіх 6 у сталіцы, 5 у абласных цэнтрах, 13 у іншых гарадах, а таксама 3 цэнтры банкаўскіх паслуг. Сярод уласных даччыных прадпрыемстваў мае:
Статутны фонд на 12 студзеня 2010 года складаў 605 млрд рублёў. З 1994 года абслугоўвае аплатныя карткі MasterCard, з 1995 года — і карткі Visa[4].
22 лютага 2022 года Банк БелВЭБ быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як даччыная арганізацыя расійскага банка ВЭБ. Санкцыі ЗША былі ўведзены супраць Расіі за прызнанне самаабвешчаных ДНР і ЛНР[5].