wd wp Пошук:

Бамбамёт

Бамбамёт тыпу Г. Р.

Бамбамёт — тып артылерыйскай граматы: марціра або мінамёт, якая страляе надкалібернымі боепрыпасамі (асколачнымі гранатамі і бомбамі). Калібр 20—152 мм.

Акрамя таго, у Расіі/СССР тэрмін «бамбамёт» часам ужываўся і ў адносінах да мінамётаў (у XVII—XIX стагоддзях разрыўны артылерыйскі снарад для палявых гармат адносна малога калібра — менш за 1 пуду то ёсць 196 мм — называўся гранатай, больш цяжкія снарады называліся бомбамі).

У Першую сусветную вайну бамбамёты былі на ўзбраенні многіх армій. Будовай падобныя да мінамётаў, аднак зараджаліся з казённай часткі. Выкарыстоўваліся як гарматы суправаджэння пяхоты ў баі для знішчэння праціўніка ў траншэях і акопах; саступілі месца мінамётам. На сучасных надводных ваенных караблях бамбамёты — устаноўкі для стральбы глыбіннымі бомбамі па падводных лодках і тарпедах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Мінамёты
Катэгорыя·Гарматы паводле тыпу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай