wd wp Пошук:

Балотнік плоскі

Балотнік плоскі[3] (Callitriche platycarpa) — від двухдольных раслін роду Балотнік (Callitriche) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Упершыню апісаны нямецкім батанікам Фрыдрыхам Кютцынгам(руск.) бел. у 1832 годзе[4].

У некаторых крыніцах лічыцца сінонімам балотніка караткаплоднага (Callitriche cophocarpa)[5].

Распаўсюджанне, апісанне

Распаўсюджаны галоўным чынам у Заходняй Еўропе: у Бельгіі, Чэхіі, Даніі, Францыі, Германіі, Ірландыі, Італіі, Люксембургу, Нідэрландах, Польшчы, Швейцарыі і Вялікабрытаніі; нязначныя субпапуляцыі маюцца таксама на Пірынейскім паўвостраве[6]. Тыпавы асобнік сабраны ў Германіі[7].

Водная расліна(руск.) бел., якая расце ў прэсных вадаёмах. Лістаразмяшчэнне разеткавае; лісце прымацаванае да ніткападобнага (дыяметрам менш за 1 мм) сцябла[8].

Заўвагі па ахове

Па дадзеных Міжнароднага саюза аховы прыроды від не мае пагроз існавання (статус «LC»). Колькасць асобнікаў расліны, верагодна, працягвае павялічвацца[6].

Сінонімы

Сінанімічныя назвы[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Callitriche platycarpa Kütz. — The Plant List
  5. Болотник короткоплодный — Callitriche platycarpa — Перечень субтаксонов — Плантариум [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}.
  6. 1 2 Callitriche platycarpa (Various-leaved Water-starwort)
  7. IPNI Plant Name Details
  8. Callitriche Stem Elongation is controlled by Ethylene and Gibberellin : Abstract : Nature

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Трыпутнікавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інвазіўныя віды раслін
Катэгорыя·Водныя расліны