wd wp Пошук:

Балойса

Балойса — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 2,5 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні возера 1,39 (1,37[1]) км². Найбольшая глыбіня 15,6 м, сярэдняя 5,26 м. Даўжыня 2,06 км, найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 5,8 км. Аб′ём вады 7,3 млн м³. Плошча вадазбору 3 км². Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невысокія, спадзістыя, паўднёва-ўсходнія пад хмызняком, заходнія і паўднёва-заходнія разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на ўсходзе гліністыя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, шырынёй да 30 м, пясчанае, на захадзе і ўсходзе месцамі пясчана-галечнае. 3 невялікія астравы. У возера ўпадаюць 2 ручаі[2]. Злучана пратокай (шырыня да 200 м) з возерам Струста. Мезатрофнае. Зарастае да глыбіні 5 м. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй да 100 м. Забруджваецца сцёкавымі водамі Браслава.

Зноскі

  1. Морфометріческіе параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(руск.)
  2. Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Браслаўская група азёр
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Друйкі