wd wp Пошук:

Балдуін I Фландрскі

Імператар Балдуін I Фландрскі, граф Балдуін IX Фландрскі, граф Бадуэн VI дэ Эно, (фр.: Baudouin IX de Flandre, Baudouin VI de Hainaut) (11711205, Балгарыя) — славуты фламандскі феадал, які аб’яднаў пад сваім скіпетрам Фландрыю і Эно; крыжак, імператар Лацінскай імперыі. Сын графа Эно Бадуэна V і Маргарыты I Эльзаскай, графіні Фландрскай, якая атрымала ў спадчыну Фландрыю пасля смерці свайго бяздзетнага брата Філіпа Эльзаскага. Граф Эно як Бадуэн VI і граф Фландрыі як Балдуін IX, тое і іншае з 1195 года.

У 1186 годзе жаніўся на Марыі (1174—1204), дачцы графа Генрыха I Шампанскага. Атрымаў ў спадчыну Фландрыю пасля смерці маці 15 лістапада 1195 г. і Эно — пасля смерці бацькі 18 снежня таго ж года. Хоць прынёс амаж французскаму каралю Філіпу Аўгусту, але высунуў прэтэнзіі на землі (у прыватнасці, Артуа), перададзеныя французскай кароне ў якасці пасагу яго сястры Ізабелы, першай жонкі гэтага караля. У сувязі з гэтым аказваў падтрымку англійскім праціўнікам Філіпа, каралям Рычарду Львінае Сэрца і Іаану Беззямельнаму. Паводле дагавора з Філіпам Аўгустам у Пероне ў 1200 г. Балдуін вярнуў сабе частку земляў Артуа.

Пасля таго як у 1204 годзе крыжакамі быў захоплены Канстанцінопаль, стаў 16 мая 1204 г. імператарам Лацінскай імперыі.

Пасварыўся з балгарскім царом Калаянам. 14 красавіка 1205 года лаціняне пацярпелі паражэнне недалёка ад Адрыянопаля, і Балдуін патрапіў у палон да балгараў. Памёр у канцы 1205 года ў зняволенні ў Тырнава, Балгарыя.

У сярэднявечнай балгарскай сталіцы Тырнава дагэтуль захавалася крапасная брама, якія носяць назва «Фрэнская брама». Лічыцца, што недалёка ад яе знаходзілася вежа, у якой жыў да канца сваіх дзён захоплены лацінскі імператар.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
Папярэднік:
Маргарыта I Эльзаская і
Балдуін VIII
Граф Фландрыі
11951205
Пераемнік:
Жанна I Фландрская
Папярэднік:
Бадуэн V
Граф Эно
11951205
Пераемнік:
Жанна I Фландрская
Папярэднік:
Імператар
Лацінскай Імперыі

12041205
Пераемнік:
Генрых I Фландрскі
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1172 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1205 годзе
Катэгорыя·Фландрскі дом
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Графы фландрскія
Катэгорыя·Памерлі ў Вяліка-Тырнаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Імператары лацінскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валансьене