У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Балдуін.
Балдуін III (1130—1162) — кароль Іерусалімскі (з 1143 года), сын і спадчыннік Фулька. Узор доблеснага рыцара. Балдуін стаў каралём яшчэ ў дзяцінстве. У часы яго панавання Іерусалім стаў больш цесна звязаны з Візантыйскай імперыяй, у другім крыжовым паходзе паспрабаваў і не здолеў заваяваць Дамаск. Балдуін захапіў важную егіпецкую крэпасць Аскалон, але таксама меў справу з павелічэннем уплыву Нур ад-Дзіна ў Сірыі. Памёр бяздзетным, яго спадчыннікам стаў брат Амары.
У 1152 годзе атрымаў перамогу пад Іерусалімам, але ў 1157 годзе патрываў страшную паразу ад алепскага атабека Нур ад-Дзіна на берагах Іардана.
Перамога, здабытая ім пры Тыверыядскім возеры ў 1158 годзе, даставіла яго каралеўству ранейшае значэнне, і ён валадарыў з тых часоў, клапоцячыся аб захаванні спакою ўнутры дзяржавы. Узяўшы шлюб з Феадорай, пляменніцай грэчаскага імператара Мануіла, ён набыў у ім саюзніка, але, нягледзячы на гэта, яго паход супраць Нур ад-Дзіна не прынёс яму чаканых выгод.
Іерусалімскае каралеўства было занадта ўзрушана няўдалым другім крыжовым паходам і бясконцымі ўнутранымі міжусобіцамі, каб дасягнуць трывалага існавання, тым больш, што Балдуін памёр у росквіце гадоў у Трыпалі, у Сірыі, 10 лютага 1162 года; мяркуюць, што ён быў атручаны. Яго спадчыннікам стаў брат Амары I, які памёр у 1173 годзе.
Балдуін III Іерусалімскі на Вікісховішчы |
Папярэднік: Мелісенда |
Кароль Іерусаліма 1143—1162 |
Пераемнік: Амары I |