wd wp Пошук:

Балданскі край

Балданскі край (лат.: Baldones novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Латвіі ў вобласці Земгале. Край складаецца з Балданскай воласці і горада Балданэ, які з’яўляецца цэнтрам краю.

Мяжуе з Кекаўскім, Кегумскім, Вэцумніекскім, Іецаўскім і Алайскім краямі.

Насельніцтва на 1 студзеня 2017 года склала 5458 чалавек. Плошча краю займае 179,1 км².

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краі Латвіі