wd wp Пошук:

Алайскі край

Не блытаць з Алтайскі край.

А́лайскі край (лат.: Alojas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Латвіі, у рэгіёне Відземэ. Край складаецца з чатырох воласцей і двух гарадоў. Адміністрацыйным цэнтрам краю з’яўляецца горад Алая. Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 6064 чалавек. Плошча краю займае 630,7 км².

Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Лімбажскага раёна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краі Латвіі