Балградскі раён[1] (укр.: Болградський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Адэскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Балград[1] (укр.: Болград).
Насельніцтва раёна на 1 лютага 2016 года складае 68 982 чалавек, плошча — 1364 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога і 18 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння і 21 сяло.