wd wp Пошук:

Баклан вялікі

Phalacrocorax carbo

Вялікі баклан (Phalacrocorax carbo) — марская птушка з роду бакланаў (Phalacrocorax).

Знешні выгляд

Мажная птушка з перапончатымі лапамі, доўгай шыяй, выгнутай дзюбай і вялікім чорным чубком. Афарбаванне чорнае з зеленаватым адценнем, горла і шчокі белыя. Часам у дарослых галава і шыя шэрыя. Маладыя птушкі шэра-бурыя з белым жыватом.

Хвост круглявы, з 14 жорсткіх рулявых пёраў.

Пашырэнне

Арэал: Ісландыя, Фарэрскія астравы, Ірландыя, Брытанскiя, Шэтландскія і Аркадскія а-вы, паўночная Францыя, Галандыя, Германія, Данія, Скандынавія, Паўднёвая i Цэнтральная Еўропа, Малая Азія, лакальна сутракаецца ў Цэнтральнай, Усходняй i Паўднёвай Азii, Iндыя, Кiтай, Японiя, Лабрадор, Грэнландыя, Новая Шатландыя, усходняя частка Паўночнай Амерыкi, большая частка Афрыкі, Аўстралiя, Тасманія, Новая Зеландыя, астравы Чатэм. У Беларусі з канца 1980-х гадоў адзначаецца гнездаванне і хуткі рост колькасці.

Сустракаецца на азёрах, рыбных сажалках, вялікіх рэках, лагунах, прыбярэжных вадаёмах мораў. Гнездавыя біятопы: старыя дрэвастоi паблізу вялiкiх па плошчы вадаёмаў, астравы, парослыя дрэвамі, часам утварае калоніі на зямлі або скалах.

Рэгулярныя пералёты прадпрымаюць толькi цэнтральна-еўрапейскiя, амерыканскiя, цэнтральна- i ўсходнеазiяцкiя папуляцыі. Астатнiя аселыя.

Месца зiмовак: басейн Мiжземнага мора, Францыя, Галандыя, Швейцарыя, Паўднёвая Азія, Малая Азiя, Блізкі Усход.

Асаблівасці біялогіі

Харчуюцца рыбай.

Гняздуецца ў калонii. Гняздо з галiн, на высокiх дрэвах або на зямлі, выслана зялёными лiстамi дрэў або воднымi раслiнамi. Часам займаюць гнёзды чапляў.

Яйкi 3-6, моцна падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, бледна-блакiтна-зеленаватыя, густа забруджаныя белым вапнавым налётам, а таксама з карычневымi плямкамi ад водных раслiн высцiлкi. Памеры: 65 х 41 мм.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Птушкі Новай Зеландыі
Катэгорыя·Бакланавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Птушкі Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Птушкі Аўстраліі
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта