wd wp Пошук:

Байбак

Байбак, або стэпавы сурок[1] (Marmota bobak) — грызун роду суркоў, насельнік цалінных стэпаў Еўразіі.

Знешні выгляд

Байбак адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў вавёркавых: даўжыня яго цела 50-70 см, маса атлусцелых самцоў дасягае 10 кг. Цела ў байбакоў тоўстае, нязграбнае, на кароткіх, моцных лапах, узброеных буйнымі кіпцюрамі. Галава вялікая, пляскатая, шыя кароткая.

Ад іншых суркоў байбака лёгка адрозніць па кароткім хвасце (не больш за 15 см) і аднастайнай пясчана-жоўтай афарбоўцы. З-за цёмных кончыкаў асцявых валасоў яго спіна пакрыта цёмна-бурай або чорнай рабізной, згушчаецца на патыліцы і на верхняй частцы галавы. Шчокі светла-рудаватыя; пад вачыма бурыя або чорныя стракаціны. Бруха прыкметна цямнейшае; канец хваста цёмна-буры. Сустракаюцца суркі-альбіносы. Лінька ў байбакоў адзін раз на год; пачынаецца ў траўні і сканчаецца (у старых суркоў) да канца жніўня, часам зацягваецца да верасня.

Зноскі

  1. Варыянты напісання Байбак, Стэпавы сурок у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.223
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вавёркавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1776 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта