wd wp Пошук:

Базіліка Эмілія

Базіліка Эмілія (лац.: Basilica Aemilia) — разбураная базіліка на Рымскім форуме.

Базіліка ўяўляла сабой будынак з туфу і траверціну прамавугольнай формы даўжынёй 100 метраў, якое складалася з трох нефаў. Яна была пабудавана ў 179 годзе да н.э. цэнзарамі Маркам Эміліем Лепідам і Маркам Фульвіем Набіліёрам, таму спачатку звалася лац.: Basilica Aemilia et Fulvia. Пазней базіліка была пашырана прадстаўнікамі роду Эміліяў — консулам Маркам Эміліем Лепідам у 78 да н.э. і консулам Луцыем Эміліем Лепідам Паўлам каля 50 да н.э. на грошы, атрыманыя ад хабару Гая Юлія Цэзара — і пры імператары Аўгусце. У базілікі з’явіўся другі паверх, ступені вялі да тэрасы над порцікамі. На тэрасе знаходзілася трыбуна, звернутая да форума. Уся базіліка была ўпрыгожана мармурам, падлога базілікі таксама атрымала пакрыццё з белага і паліхромнага мармуру.

Магчыма, будынак базілікі служыла рынкам, будынкам суда ці месцам правядзення грамадзянскіх сходаў. У паўднёвай частцы будынка знаходзіліся крамы, сярод калон размяшчаліся сталы мянял. Пры пажары 410 года базіліка цалкам згарэла (меркаванні археолагаў грунтуюцца на манетах 410—411 гадоў, знойдзеных у пласце, які застаўся пасле пажару). Вялікая зала больш не была адноўлены, аднак, карчмы і порцікі былі нанова адбудаваны ў 418—420 гадах прэфектам горада[1].

Першыя даследаванні на месцы руін пачаліся ў 1899 годзе пад кіраўніцтвам Джакама Боні. У 30-х гадах XX стагоддзя базіліка была раскапана і часткова адрэстаўравана.

Зноскі

  1. Freyberger Klaus. Das romische Forum. S. 105

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рымскі форум
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Згарэлыя будынкі і збудаванні