wd wp Пошук:

Базіліка Святога Рэмігія

Базіліка Святога Рэмігія (фр.: Basilique Saint-Remi) — каталіцкая царква ў Рэймсе, былая манастырская царква абацтва святога Рэмігія, заснаванага ў VI стагоддзі. Сучасны будынак базілікі пабудаваны ў першай палове XI стагоддзя. У базіліцы знаходзіцца магіла Святога Рэмігія, аб’ект паломніцтва. Царква ўключана ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Архітэктура і інтэр’ер

Неф базілікі
Партал паўднёвага трансепта

Царква мае ў плане лацінскі крыж. Неф і рукавы трансепта - раманскія, гэта найбольш старажытныя часткі храма. Хор і галерэя з капліцамі выкананы ў гатычным стылі. Самая новая частка - фасад паўднёвага трансепта.

У апсіды захаваліся сапраўдныя вітражы XII стагоддзя, асаблівую каштоўнасць маюць старажытныя габелены, на якіх прадстаўлены эпізоды жыцця Святога Рэмігія.

У базіліцы пахаваны шэраг рэймскіх архіепіскапаў і членаў каралеўскіх сем’яў, у прыватнасці кароль франкаў Карламан, брат Карла Вялікага і кароль Францыі Людовік IV.

Спасылкі

  1. https://messes.info/communaute/re/51/saint-remi-saint-maurice
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Рэймс
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія храмы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бенедыкцінскія кляштары Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·З’явіліся ў 1049 годзе
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Францыі