wd wp Пошук:

Бадры Рабоевіч Акубардыя

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Бадры Акубардыя (нар. 11 студзеня 1993, Пічоры, Грузія) — украінскі футбаліст грузінскага паходжання, абаронца грузінскага клуба «Шэвардэні-1906» з Тбілісі.

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Грузіі, аднак у трохгадовым уросце з-за грузіна-абхазскага канфлікту пераехаў з бацькамі ва Украіну, у горад Бахмач, дзе і пачаў займацца футболам. Пасля восьмага класа перабраўся ў спартыўны інтэрнат у Браварах, а неўзабаве апынуўся ў кіеўскім РВВФК. У 2009 годзе далучыўся да акадэміі кіеўскага «Дынама», на наступны год пачаў гуляць за моладзевы склад сталічнага клуба, дзе за тры сезоны згуляў у 61 матчы.

Улетку 2013 года трэнер моладзевага складу кіяўлян Аляксандр Хацкевіч узначаліў каманду «Дынама-2» і ўзяў з сабой некалькі ігракоў, у тым ліку Бадры. 14 ліпеня 2013 года дэбютаваў у Першай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць чарнігаўскай «Дзясны» (0:0). У жніўні 2016 года перайшоў у грузінскі клуб «Зугдзідзі», які ўзначальваў украінскі спецыяліст Уладзімір Люты. Пазней вярнуўся ва Украіну, гуляў у Першай лізе за харкаўскі «Геліяс» і «Сумы».

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з беларускім клубам «Гомель»[3], у складзе якога стаў адным з асноўных ігракоў. У чэрвені 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[4].

У верасні 2020 года далучыўся да грузінскага клуба «Руставі». У лютым 2021 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком жытомірскага «Палесся», а ў лютым 2022 года перайшоў у тбіліскі «Шэвардэні-1906».

Міжнародная кар’ера

Выступаў у юнацкіх і моладзевых зборных Украіны розных узростаў. У студзені 2013 года ў складзе ўкраінскай каманды прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дапамог сваёй зборнай стаць фіналістам турніру.

Зноскі

  1. Badri Akubardia // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Badri Akubardiia // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Бадри Акубардия стал игроком “Гомеля”
  4. 14 футболистов покинули “Гомель”
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Руставі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Геліяс Харкаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шэвардэні-1906
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Сумы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Зугдзідзі
Катэгорыя·Ігракі ФК Палессе Жытомір
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Абхазіі
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта