Бадзян (Illicium) — род кветкавых раслін падсямейства іліцыевыя. Існуе 42 віды.
Пашыраны ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, у Паўднёвай Амерыцы і на паўднёвым усходзе Паўночнай Амерыкі. Найбольш вядомы бадзян сапраўдны, або кітайскі, аніс зорчаты (лац.: Illicium verum) — вострапахучая расліна. Інтрадукаваны на Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа разам з іншымі (амерыканскімі) відамі — бадзянам фларыдскім (лац.: Illicium floridanum) і драбнакветкавым (лац.: Illicium parviflorum).[3]
Шматгадовазялёныя кусты і дрэвы. Лісце пераважна сабраныя на канцавінах парасткаў, суцэльнакрайнія, чэрашковыя, без прылісця, з дробнымі кропкамі-залозкамі.
Кветкі двухполыя, адзінкавыя, пазухавыя, на кветканожках, жоўтыя ці пурпуровыя. Калякветнік з 3-6 вонкавых і 12-15 унутраных доляў, размешчаных у некалькі кругоў. Тычкі і пладалісцінкі шматлікія.
Плод зборны, які складаецца з многіх аднанасенных сухіх адраўняных лістовак, размешчаных зоркападобна на канічным кветкаложы. Насенне цвёрдае, гладкае, бліскучае.
Пачынае пладаносіць на пяты год.[4]
У якасці прыправы ўжываюцца сухія спелыя плады бадзяна сапраўднага ў нязменным або молатым выглядзе.