Бадзягі[1] (Spongillidae) — сямейства прэснаводных губак з класа звычайных (Demospongia).
Нерухомыя каланіяльныя жывёлы, якія складаюцца з мноства злучаных паміж сабой асобін і жывуць пад вадой на глыбінях да 2 метраў. Па вонкавым выглядзе яны нагадваюць расліны. Памеры калоніі да 1 м. Цела шурпатае э непрыемнм пахам, шэрае, жаўтаватае, брудна-зялёнае. Шкілет крамянёвы.
Селяцца губкі на падводных прадметах. У вадаёмах Беларусі найчасцей трапляюцца 2 віды: бадзяга азёрная (Spongilla lacustris) жыве ў стаячых вадаёмах, бадзяга рачная (Ephydatia fluviatilis) — у праточных вадаёмах.
Размнажаюцца палавым і бясполым (пачкаванаем) спосабамі. Маюць вялікую здольнасць да аднаўлення: з дробнага кавалачка вырастае самастойная асобіна. Кормяцца аднаклетачнымі арганізмамі і арганічнымі рэшткамі. Жывуць некалькі месяцаў. Увосень утвараюць круглявыя ўнутраныя пупышкі — гемулы, якія вясной даюць пачатак новай калоніі.
Роды:
Могуць засмечваць гідратэхнічныя збудаванні. Ачышчаюць вадаёмы ад арганічных рэчываў.
Высушаныя бадзягі — народны сродак ад рэўматычных і іншых боляў. Ужываюцца ў выглядзе мазей.