wd wp Пошук:

Бадалона

Бадалона (катал.: Badalona) — горад у паўночна-ўсходняй частцы Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Каталонія. Знаходзіцца ў камарцы Барселоны, з’яўляючыся часткай сталічнай вобласці Барселоны. Горад размешчаны на левым беразе невялікай ракі Безас, а таксама мае выхад да Міжземнага мора. Бадалона з’яўляецца трэцім паводле колькасці жыхароў горадам у Каталоніі пасля Барселоны і Аспіталет-дэ-Льябрэгат. Статус горада быў атрыманы Бадалонай у 1897 годзе.

Гісторыя

Ратуша.

Бадалона была заснавана рымлянамі ў III стагоддзі да н.э., пад імём Баэтула (па-лацінску: Baetulo), хоць паселішчы ў гэтым раёне існавалі з 35002500 да н.э.. Рымскі горад займаў плошчу ў 11 га, з лініяй сцен 413x261 м, паселішча мела вялікія абарончыя вежы. У I стагоддзі да н.э. у горадзе размяшчалася 15 тысяч жыхароў.

Цяперашняя Бадалона была створана ў X стагоддзі. Манастыр Сант-Херані-дэ-ла-Муртра, пабудаваны ў XIV стагоддзі, з’яўляўся летняй рэзідэнцыяй каталіцкіх манархаў Іспаніі. Бадалона была адным з самых важных гарадоў падчас іспанскай індустрыялізацыі ў XIX стагоддзі.

Культура

У маі, у сувязі са святам Святога Анастаса, апякуна Бадалоны, у горадзе праводзяцца шматлікія мерапрыемствы і фестывалі.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

  1. https://elpais.com/espana/catalunya/2021-11-09/ruben-guijarro-el-alcalde-inesperado-que-surgio-de-pandora.html
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Барселона
Катэгорыя·Гарады Каталоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу