wd wp Пошук:

Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі

Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі (14 сакавіка 1928, в. Пагулянка, Наваградскае ваяводства,
Польская Рэспубліка[1] — 27 лістапада 1964) — старшыня калгаса «Іскра» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966, пасмяротна)[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 14 сакавіка 1928 года ў сям’і памешчыка. Паляк.

Яго бацькі ў перыяд уз’яднання Заходняй Беларусі і ўваходжання яе ў склад Беларускай ССР усталі на бок Савецкай улады. Жылі на станцыі Міцькавічы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны заставаліся на акупаванай тэрыторыі. У 14 гадоў Багуслаў стаў сувязным партызанскага атрада, збіраў звесткі, перадаваў партызанам, неаднаразова ўдзельнічаў у падрывах чыгуначнага моста, варожых эшалонаў)[2].

Вярнуўшыся да мірнага жыцця, стаў працаваць простым конюхам у калгасе «Іскра». Жыў у вёсцы Малая Сваротва Баранавіцкага раёна. Уступіў у ВКП(б)/КПСС. Неўзабаве быў прызначаны брыгадзірам і ў 1959 годзе вылучаны на пасаду старшыні калгасу — гэта было рашэнне партыйнай арганізацыі.

Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам рэвізійнай камісіі Брэсцкай абласной партыйнай арганізацыі.

Увечары 27 лістапада 1964 года, падчас выступу на партыйным сходзе ў памяшканні праўлення калгаса, Багуслаў Вільчкоўскі быў забіты — злачынец стрэліў з цемры, з вуліцы праз акно. Гэта быў надзвычайны выпадак не толькі рэспубліканскага, але і ўсесаюзнага маштабу. Яго забойца быў устаноўлены, прызнаны вінаватым у здзяйсненні тэрарыстычнага акту і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання[3].

Багуслаў Багданавіч быў пахаваны на могілках вёскі Соргавічы.

Памяць

Узнагароды

Зноскі

  1. Цяпер Баранавіцкі раён
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Вильчковский Богуслав Богданович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
  3. Пуля для депутата(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ад агнястрэльнай зброі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада