wd wp Пошук:

Багемія на Алімпійскіх гульнях

Спартсмены Багеміі (гістарычная назва Чэхіі, якая ў той час не з’яўлялася незалежнай дзяржавай) прынялі ўдзел у трох Алімпійскіх гульнях.

Чэх Іржы Гут быў вялікім сябрам П’ера дэ Кубертэна і з’яўляўся адным з заснавальнікаў Міжнароднага алімпійскага камітэта. Назіраючы за 1-мі Алімпійскімі гульнямі 1896 года ў Афінах, ён вырашыў, што спартыўныя поспехі могуць прынесці карысць чэшскаму народу, бо тады пра чэхаў даведаюцца ў свеце (у той час Чэхія/Багемія з’яўлялася часткай Аўстра-Венгрыі). Таму Гут змяніў лозунг Кубертэна «Галоўнае — не перамога, а ўдзел»: ён стаў заяўляць, што для чэхаў важна не проста ўдзельнічаць у Гульнях, а перамагаць у іх.

З прычыны таго, што Алімпіяда была абвешчана з’явай не міждзяржаўнай, а міжнароднай у літаральным сэнсе гэтага слова, то пачынаючы з Алімпіяды 1900 года чэшскія спартсмены сталі ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, выступаючы пад сцягам Багеміі, нягледзячы на тое, што такой дзяржавы не існавала. Гэта працягвалася аж да ўтварэння незалежнай Чэхаславакіі ў 1918 годзе.

За час выступлення на Алімпійскіх гульнях спартсмены Багеміі заваявалі 4 алімпійскія медалі: 1 сярэбраную і 3 бронзавых. Усе медалі былі заваяваны ў спаборніцтвах па фехтаванні, тэнісу і лёгкай атлетыцы.

Медальны залік

Медалі на летніх Алімпійскіх гульнях

Гульні Золата Срэбра Бронза Усяго
1900 Парыж0112
1904 Сент-ЛуісНе ўдзельнічала
1908 Лондан0022
1912 Стакгольм0000
Усяго0134

Медалі паводле відаў спорту

Від спорту Золата Срэбра Бронза Усяго
Лёгкая атлетыка0101
Фехтаванне0022
Тэніс0011
Усяго0134

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Багемія на Алімпійскіх гульнях
Катэгорыя·Чэхія на Алімпійскіх гульнях
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Славакія на Алімпійскіх гульнях