wd wp Пошук:

Багаславішкіс

Багаславі́шкіс[1] (літ.: Bagaslaviškis, традыцыйная беларуская назва — Багуславішкі) — мястэчка ў Шырвінтаскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Гялванайскай сянюніі. Размешчана за 13 км на паўночны захад ад Шырвінтаса. Насельніцтва на 2011 год — 110 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Багуславішкі датуецца 1680 годам. У 1787 годзе быў пабудаваны касцёл.

У 1790 годзе Багуславішкі атрымалі статус мястэчка.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Багуславішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

На 1833 год у Багуславішках было 8 будынкаў, правацавалі 2 карчмы.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Багуславішкі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Słownik geograficzny… T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 180.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гялванайская сянюнія
Катэгорыя·Населеныя пункты Шырвінтаскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мястэчкі Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0