Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі. Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
Бабінавіцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1777 – 1796 гг. і 1802 – 1840 гг. у Магілёўскай губерні. Цэнтр – Бабінавічы. Утвораны 21 чэрвеня 1777 з Дубровенскага павета. Плошча 301 600 дзесяцін, насельніцтва 55 100 чалавек (1782). 12 снежня 1796 г. пры стварэнні Беларускай губерні павет скасаваны, яго тэрыторыя ўключана ў Аршанскі і Віцебскі павет, 27 лютага 1802 г. адноўлены. У 1831 г. у павеце жылі 50 700 чалавек. Канчаткова Бабінавіцкі павет скасаваны 23 лютага 1840, тэрыторыя ўвайшла ў Аршанскі павет.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
Тэмы гэтай старонкі (5):