wd wp Пошук:

Аўтобусны прыпынак

Аўто́бусныя прыпы́нкі — адмыслова адведзеныя месцы ў горадзе, мястэчку ці вёсцы, на якіх спыняецца грамадскі транспарт, часцей за ўсё аўтобус, тралейбус ці трамвай, для таго каб пасажыры маглі выйсці з салона ці ўвайсці ў яго.

У найпростым выпадку можа пазначацца толькі дарожным знакам 5.12.2 «Месца прыпынку аўтобуса і/ці тралейбуса»[1], але звычайна на прыпынках усталёўваюць падстрэшкі ад дажджу і зэдлі. На прыпынку практычна заўсёды ёсць таблічка з нумарамі маршрутаў аўтобусаў, якія спыняюцца на дадзеным прыпынку, а часта таксама расклад і карта маршрутаў ці раёна. Часам на прыпынках ёсць пункты продажу квіткоў. У буйных гарадах на прыпынках звычайна змяшчаецца вонкавая рэклама. У зоне прыпынкаў грамадскага транспарта часта таксама наносіцца адпаведная дарожная разметка, якая забараняе паркоўку аўтамабіляў.

Тыпы прыпынкаў

Прыпынак з кандыцыянерам і тэлебачаннем у Ашхабадзе

Ёсць два асноўныя тыпы прыпынкаў:

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 г. № 551 Правілы дарожнага руху
  2. Нямецкія дамы састарэлых утрымліваюць пацыентаў з дапамогай фальшывых аўтобусных прыпынкаў па матэрыялах Telegraph

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Грамадскі транспарт
Катэгорыя·Аўтобус