wd wp Пошук:

Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа

Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа (тагальск.: Nagsasariling Rehiyon sa Muslim na Mindanao, англ.: Autonomous Region in Muslim Mindanao, ARMM) — філіпінскі рэгіён на астраўной групе Мінданаа, які аб’ядноўвае тэрыторыі з пераважна мусульманскім насельніцтвам. Адзіны з усіх рэгіёнаў Філіпінаў, які мае ўласны ўрад.

Геаграфія

Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа ахоплівае два геаграфічныя раёны, размешчаныя на востраве Мінданаа: Ланаа-дэль-Сур і Магінданаа а таксама архіпелаг Сулу, які складаецца з астравоў Басілан, Сулу, Таві-Таві а таксама шматлікіх дробных астравоў. Плошча рэгіёна складае 12 695,0 км².

Гісторыя

На працягу шматлікіх стагоддзяў на Мінданаа была свая, незалежная ад Філіпінаў дзяржава, што дазволіла мясцоваму насельніцтву развіваць сваю культуру і самабытнасць. Вобласць з’яўляецца традыцыйнай радзімай філіпінцаў-мусульман з XV стагоддзя, яшчэ да прыходу іспанцаў, якія каланізавалі большую частку Філіпінаў у 1565 годзе. Мусульманскія місіянеры прыбылі ў Таві-Таві, у 1380 годзе і пачалі ісламізацыю мясцовага насельніцтва. У 1457 годзе быў заснаваны першы султанат Сулу, пазней былі заснаваны і іншыя султанаты.

Адміністрацыйны падзел

Правінцыі Аўтаномнага рэгіёна ў Мусульманскім Мінданаа
Правінцыя Адміністрацыйны
цэнтр
Плошча,
км²
Насельніцтва,[2]
чал. (2010)
Шчыльнасць,
чал./км²
1 Басілан Ісабела 1 234,2 293 322 237,66
2 Магінданаа Шарыф-Агуак 4 900,1 944 718 192,80
3 Сулу Хола 1 600,4 718 290 448,82
4 Таві-Таві Пангліма-Сугала 1 087,4 366 550 337,09
5 Паўднёвы Ланаа Мараві 3 872,9 933 260 240,97
Усяго12 695,03 256 140256,49

Зноскі

  1. https://psa.gov.ph/classification/psgc/?q=psgc/mindanao Праверана 26 лютага 2019.
  2. Republic of the Philippines. National Statistics Office. Population and Annual Growth Rates for The Philippines and Its Regions, Provinces, and Highly Urbanized Cities Based on 1990, 2000, and 2010 Censuses (нявызн.) (недаступная спасылка) (1 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана 4 красавіка 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэгіёны Філіпінаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Рэлігія на Філіпінах
Катэгорыя·Іслам на Філіпінах
Катэгорыя·Філіпіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных