wd wp Пошук:

Аўтавакзал Прышціны

Аўтавакза́л Пры́шцінывакзал, заснаваны ў 1977 годзе ў сталіцы сербскага края Косава.

На 2020 год з аўтавакзала штодня ажыццяўлялася 451 перавозка міжгароднімі аўтобусамі і 93 — міжнароднымі. Замежныя паездкі ажыццяўляліся ў 10 краін Еўропы: суседнія Албанію (Тырана, Шкодэр і Эльбасан), Паўночную Македонію (Госцівар, Скоп’е і Цетава), Харватыю (Заграб) і Чарнагорыю (Падгорыца і Улцынь), а таксама ў Аўстрыю, Бельгію, Германію, Славенію, Швейцарыю і Швецыю. Таксама аўтобусы ішлі ў 4 гарады цэнтральнай Сербіі: Буянавац і Прэшава (Пчынская акруга), Бялград і Нові-Пазар (Рашкаўская акруга)[2].

Гісторыя

У 1977 годзе ў сербскім краі Косава заснавалі грамадскае прадпрыемства «Аўтобусная станцыя ў Прышціне» (СФР Югаславія). У 1983 годзе аўтавакзал перанеслі ў цяперашні будынак. У 2002 годзе Часовая кіраўнічая місія ААН у Косаве зацвердзіла Рашэнне № 12 аб стварэнні Косаўскага давернага агенцтва, якое стала кіраваць прадпрыемствам. У 2015 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянернае таварыства, якое перадалі гарадскому Сходу Прышціны[3].

Зноскі

  1. Фінансавая справаздачнасць і справаздача аўдытара за 2018 год (алб.) , АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны» (12 кастрычніка 2019). Праверана 11 мая 2020.
  2. Напрамкі (серб.) . АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны» (12 кастрычніка 2020). Праверана 11 мая 2020.
  3. Гісторыя (серб.) . АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны» (12 кастрычніка 2020). Праверана 11 мая 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вакзалы
Катэгорыя·Прышціна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1977 годзе
Катэгорыя·1977 год у Еўропе