wd wp Пошук:

Аўстралійскі нацыянальны марскі музей

Аўстралійскі нацыянальны марскі музей (англ.: Australian National Maritime Museum (ANMM)) — марскі музей, размешчаны ў горадзе Сідней (штат Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія). Адзін з шасці музеяў, якімі непасрэдна кіруе федэральны ўрад (іншыя пяць — Аўстралійскі ваенны мемарыял, Нацыянальны музей Аўстраліі, Нацыянальная галерэя Аўстраліі, Нацыянальная партрэтная галерэя Аўстраліі і Квестакон) і адзіны, які знаходзіцца за межамі Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі.

Гісторыя

У чэрвені 1985 года федэральны ўрад абвясціў аб планах стварэння нацыянальнага музея з акцэнтам на марскую гісторыю Аўстраліі і залежнасць краіны ад мора.

Праект будынка музея быў распрацаваны Філіпам Коксам. Планавалася адкрыць музей ў 1988 годзе да 200-годдзя Аўстраліі, але з-за затрымак пры будаўніцтве музей быў адкрыты толькі 30 лістапада 1991 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·1991 год у Аўстраліі
Катэгорыя·Славутасці Сіднея
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Сіднея
Катэгорыя·Культура Сіднея
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нацыянальныя музеі Аўстраліі
Катэгорыя·Марскія музеі