wd wp Пошук:

Аўраам ібн Эзра

Кніга зыходу з каментарыямі Аўраама ібн Эзры. Неапаль. 1488 год.

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ібн Эзра. Аўраам бен Меір ібн Эзра, (іўр.: אברהם אבן עזרא, ісп.: Abraham ben Meir ibn Ezra; 1089, Тудэла, тайфа Худзідаў — 1164, Калаора, Каралеўства Навара) — знакаміты сярэднявечны яўрэйскі філосаф, паэт, мысляр, лінгвіст, астролаг, астраном і матэматык.

Ібн-Эзра нарадзіўся ў горадзе Тудэла (цяпер у правінцыі Навара, Іспанія) у часы пасля распаду Кордаўскага халіфата. Пакінуў Іспанію ў 1140 годзе ў сувязі з ганеннямі на яўрэяў. Ён жыў у Паўночнай Афрыцы, Егіпце, Палесціне, Італіі (Рым, Лука, Мантуя, Верона), Францыі (Нарбона, Без’е, Дро, Радэз) і Лондане. Памёр на поўдні Францыі пасля доўгіх гадоў падарожжаў і галечы.

Ібн-Эзра з’яўляецца адным з заснавальнікаў граматыкі іўрыта. Яму таксама належаць знакамітыя каментарыі да Торы. Сярод матэматычных дасягненняў, яму належаць вылічэнні і ўласцівасці біномных каэфіцыентаў. Ім таксама было напісана шмат кніг па астраноміі і астралогіі.

Месяцавы кратар Абенезра(англ.) бел. названы ў яго гонар.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Swartz A. Abraham ben Meïr Ibn Ezra // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тудэле
Катэгорыя·Астролагі XII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1167 годзе
Катэгорыя·Яўрэйскамоўныя паэты Сярэднявечча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1092 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Калаоры
Катэгорыя·Паэты на іўрыце
Катэгорыя·Рабіны Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1164 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 студзеня
Катэгорыя·Постаці XII стагоддзя
Катэгорыя·Яўрэйскія каментатары Бібліі
Катэгорыя·Перакладчыкі з арабскай мовы
Катэгорыя·Постаці іспанскай астралогіі
Катэгорыя·Яўрэйскія філосафы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1089 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Рыёсе
Катэгорыя·Асобы